24 красавiка 2024, Серада, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд за кліп у інтэрнэце ў Барысаве

19
Суд за кліп у інтэрнэце ў Барысаве

У Барысаве ідзе суд праз парушэнне аўтарскіх правоў пры размяшчэнні відэароліка ў інтэрнэце.

Пазоў супраць уладальніка рэсурсу vborisove.by падаў 30 студзеня адзін з аўтараў твору «910 Барысаву», паведамляе «Еўрарадыё».

Пазоўнік запатрабаваў, каб судовая калегія Вярхоўнага суда спагнала з адказчыка кампенсацыю - 55 мільёнаў рублёў - «у сувязі з парушэннем выключных аўтарскіх і сумежных правоў за выкарыстанне без дамовы і без згоды аўтара ягоных твораў».

«Аўдыёвізуальны музычны твор» пад назвай «910 Барысаву» быў правамерна змешчаны на Youtube ўлетку 2012 года, а ў лістападзе ўладальнік vborisove.by самавольна размясціў гэты кліп на сваім рэсурсе. Чым, на думку пазоўніка, парушыў ягоныя правы.

18 лютага адбылося папярэдняе судовае паседжанне, на якім бакі вусна дамовіліся аб мірным пагадненні з частковай кампенсацыяй пазоўных патрабаванняў (5 мільёнаў рублёў).

Выніковае судовае пасяджэнне адбудзецца 25 лютага.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках