20 красавiка 2024, Субота, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нобелеўскі лаўрэат заклікае да байкоту выбараў у Егіпце

2
Нобелеўскі лаўрэат заклікае да байкоту выбараў у Егіпце

Адзін з найбольш уплывовых дзеячаў егіпецкай апазіцыі, лідар Нацыянальнага фронту выратавання Махамэд Барадэі заклікаў да байкоту парламенцкіх выбараў у краіне.

Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру нагадаў, што ўжо заклікаў да байкоту выбараў у 2010 годзе, і цяпер паўтарае гэты заклік, каб зноў прывабіць увагу да псэўдадэмакратыі, якая ўсталявалася ў Егіпце, перадае ВВС.

На гэтым тыдні прэзідэнт Егіпта Махамэд Мурсі абвясціў аб правядзенні парламенцкіх выбараў у спадзяванні пакласці канец палітычнаму бязладдзю ў краіне.

Аднак лідары апазіцыі заявілі, што такім чынам ісламісты спрабуюць утрымацца ва ўладзе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках