19 красавiка 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэнэдыкт XVI выступіў з астатнім нядзельным казаннем

9

Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI 24 лютага астатні раз выступіў з традыцыйным нядзельным казаннем перад малітвай «Анёл Гасподні».

Аб гэтым паведамляецца на сайце Ватыкана, піша Lenta.Ru.

Пантыфік звярнуўся да людзей, якія сабраліся на Плошчы Святога Пятра, з акна свайго кабінета ў Апостальскім палацы. Паслухаць пантыфіка сабраліся дзясяткі тысяч чалавек, адзначае Associated Press.

Бэнэдыкт XVI паведаміў, што сыходзіць у адстаўку, бо Бог заклікаў яго прысвяціць сябе малітве. Пантыфік, аднак, адзначыў, ягоная адстаўка не азначае, што ён пакіне царкву. «Калі Бог папрасіў мяне зрабіць гэта, то толькі дзеля таго, каб я далей служыў царкве з ранейшай аддачай і з ранейшай любоўю, але такім чынам, які больш адпавядае майму ўзросту і моцы», - заявіў пантыфік.

Шмат хто з тых, хто сабраўся на Пляцы Святога Пятра, трымалі ў руках плакаты са словамі падзякі Бэнэдыкту XVI. Казань Папы Рымскага некалькі разоў перапынялася воплескамі.

85-гадовы Бэнэдыкт XVI (у свеце Ёзаф Ратцынгер) заявіў аб сыходзе са сваёй пасады 11 лютага. Ён растлумачыў, што дзеля свайго веку не можа паўнавартасна выконваць абавязкі кіраўніка Рымскай каталіцкай царквы. Ужо на момант абрання Папам Рымскім у 2005 годзе Бэнэдыкт XVI быў адным з найстарэйшых святароў, якія калі-кольвек займалі гэты пасад. Адрачэнне пантыфіка стала першым такім выпадкам больш чым за 600 гадоў.

Бэнэдыкт XVI будзе знаходзіцца ў статусе Папы Рымскага да канца лютага. У сакавіку пройдуць выбары новага кіраўніка Каталіцкай царквы. Пасля сыходу ў адстаўку Бэнэдыкт XVI будзе жыць у кляштары на тэрыторыі Ватыкана.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках