25 красавiка 2024, Чацвер, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізгоі ірвуцца ў СГА

29
Ізгоі ірвуцца ў СГА

МЗС адновіць перамовы па ўступленні ў СГА ў канцы I - пачатку II квартала.

Беларусь плануе аднавіць перамовы аб уступленні ў СГА ў сакавіку-красавіку 2013 года, заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў.

«Калі ўсё будзе добра, да канца I квартала, максімум - у пачатку II квартала мы павінны сустрэцца. На ўзроўні рабочай групы, з боку яе членаў, пярэчанняў, супрацьпаказанняў для аднаўлення перамоў няма», - заявіў Гур'янаў у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша «Інтэрфакс».

Намеснік міністра ўдакладніў, што раней намечаныя тэрміны аднаўлення перамоў ссунуліся з-за змены кіраўніка рабочай групы па ўступленню Беларусі ў СГА. У цяперашні час абраны новы старшыня групы, якім стаў новы прадстаўнік Турцыі ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Гур'янаў вітаў гэтае прызначэнне, падкрэсліўшы, што такім чынам у працоўнай групе будзе захаваная пераемнасць поглядаў адносна ўдзелу Беларусі ў СГА і ўмоў яе ўваходжання ў гэтую арганізацыю.

Ён таксама дадаў, што Беларусь ужо прадставіла пакет дакументаў, неабходны для аднаўлення перамоўнага працэсу.

Нагадаем, у кастрычніку 2012 года Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць краіны ўступіць у СГА і паскардзіўся, што гэтаму перашкаджаюць ЕЗ і ЗША.

Беларусь не пускаюць у СГА з-за наяўнасці палітвязняў і парушэння правоў чалавека ў нашай краіне.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках