25 красавiка 2024, Чацвер, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы кіяўлян выйшлі на марш супраць рэпрэсій

26
Тысячы кіяўлян выйшлі на марш супраць рэпрэсій

У цэнтры Кіева праходзіць марш супраць палітычных рэпрэсій.

Удзельнікі акцыі трымаюць сцягі партый «Батькивщина» і «Свабода», Еўрапейскай партыі Украіны, а таксама нацыянальныя сцягі, паведамляе ВВС.

У акцыі прымаюць удзел больш за пяць тысяч чалавек.

Калону маніфестантаў замыкае машына ДАІ, следам рухаецца ўвесь вулічны транспарт.

Адзін з лідэраў «Батькивщины» Мікалай Таменка сказаў журналістам, што марш праводзіцца ў знак пратэсту супраць дзеянняў улады, якая «выкарыстоўвае свабоду зняволеных лідэраў апазіцыі як прадмет гандлю за сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Звязе».

У панядзелак у Брусэлі адкрыўся саміт Украіна-ЕЗ. У гэты ж дзень тры гады таму прайшла цэрымонія інаўгурацыі прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Фота: gazetavv.com

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках