29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Анербанк» замятае сляды

2
«Анербанк» замятае сляды

ЗАТ «Анербанк» апублікавала інфармацыю аб новым складзе сваіх акцыянераў.

Асноўным уласнікам банка стаў рэзідэнт Германіі Х.М.Танха, яго доля ў акцыянерным капітале - 94%, паведамляюць «Бизнес-новости».

Уладальнікам астатняга пакета ў памеры 6% акцый выступае зарэгістраванае ў Беларусі замежнае прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «ІСТ ТРЭЙД КОМПАНІ». Канчатковым бенефіцыярам яго з'яўляецца рэзідэнт Туркменістана Я.А.Аматунян.

Як паведамлялася, 100% статутнага фонду ЗАТ «Анербанк» было прададзена ў выніку 4 здзелак, зарэгістраваных Беларускай валютна-фондавай біржай 22 студзеня гэтага года.

Акцыі былі прададзеныя за EUR 5,1 млн.

ЗАТ «Анербанк» створана ў кастрычніку 2009 года як банк са 100% замежным капіталам. Ранейшымі акцыянерамі банка выступалі іранскія Банк Рефах Каргяран (Bank Refah Kargaran), Банк Садэрат Іран (Bank Saderat Iran), Банк Тасее Садэрат Іран (Bank Toseeh Saderat Iran/Export Development Bank of Iran).

У жніўні 2010 года ў дачыненні да Анербанка былі ўведзеныя аднабаковыя санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША з прычыны таго, што арганізацыя кантралюецца іранскімі банкаўскімі структурамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках