18 красавiка 2024, Чацвер, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Шумчанка: Чарговыя страшылкі ад Лукашэнкі

15
Анатоль Шумчанка: Чарговыя страшылкі ад Лукашэнкі

У Беларусі заўсёды будуць бізнесмены, якія аказваюць падтрымку дэмакратычным сілам.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Беларусі Анатоль Шумчанка, каментуючы выказванне беларускага дыктатара пра недапушчальнасць фінансавання апазіцыі прадпрымальнікамі.

«Хачу супакоіць Аляксандра Лукашэнку. Яго палітыка на працягу васемнаццаці гадоў ужо даўно дала плён. На сённяшні дзень, на вялікі жаль, у Беларусі бізнес не падтрымлівае сілы з альтэрнатыўнымі палітычнымі поглядамі ў аб'ёме ўсіх па-сапраўднаму дэмакратычных дзяржаў. Калі ж у нашай краіне прадпрымальніка западозраць у «няскладным», то КДБ не пакіне ад яго каменя на камені, і ўсе пра гэта ведаюць. Таму хай беларускі кіраўнік спіць спакойна», - адзначыў прадпрымальнік.

Ён падкрэсліў, што грамадства і бізнес дастаткова запалоханыя, але Лукашэнку трэба яшчэ раз усіх запалохаць.

«Як такой сістэмы падтрымкі апазіцыі прадпрымальнікамі няма, толькі асобныя элементы. Але ў любым правіле ёсць выключэнні. Таму ў Беларусі заўсёды будуць бізнесмены, якія аказваюць падтрымку дэмакратычным сілам. Дадам, што ў цывілізаваных дзяржавах прадпрымальнікі фінансуюць грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі, і гэта нармальна. Але нашай краіне яшчэ далёка да статусу цывілізаванай. Гэта праблема не толькі ўлады, але і нас саміх», - сказаў на заканчэнне Анатоль Шумчанка.

Нагадаем, сёння на нарадзе па далейшай дзейнасці Савета развіцця прадпрымальніцтва Лукашэнка перасцярог беларускі бізнес аб «недапушчальнасці фінансавання апазіцыі».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках