24 красавiка 2024, Серада, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эколагі патрабуюць адмяніць забарону на ўезд у Літву Таццяне Новікавай

Эколагі патрабуюць адмяніць забарону на ўезд у Літву Таццяне Новікавай

Беларускія эколагі вітаюць адмену рашэння аб забароне ўезду беларускаму антыядзернаму актывісту Мікалаю Уласевічу ў Літву.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе беларускага грамадскага экалагічнага аб'яднання «Экадом».

«Мы вітаем рашэнне адміністрацыйнага акруговага суда Вільні аб адмене несправядлівага, палітычна матываванага рашэння ў дачыненні да Мікалая Уласевіча і спадзяемся на тое, што Таццяна Новікава таксама будзе рэабілітаваная», - сказана ў прэс-рэлізе.

Эколагі спадзяюцца на больш рашучыя крокі новага ўраду Літвы ў дачыненні да будаўніцтва АЭС у Беларусі.

«Гэты крок дае надзею на тое, што новы ўрад Літвы выправіць памылкі ранейшага і пачне рабіць крокі для вырашэння рэальных праблем, такіх як будаўніцтва АЭС у Беларусі і Калінінградскай вобласці Расеі, а таксама будзе выконваць вынікі рэферэндуму ў Літве, які адмовіў у падтрымцы будаўніцтву АЭС.

Рэабілітацыя беларускага антыядзернага актывіста яшчэ раз прадэманстравала, што лабісты атамнай энергетыкі выкарыстоўваюць несумленныя незаконныя метады. Аднак выклікае задавальненне той факт, што ў Літве ёсць магчымасць выкарыстання дэмакратычных механізмаў аднаўлення справядлівасці. Пра гэта сведчыць як рашэнне аб рэабілітацыі Уласевіча, так і нядаўні рэферэндум, які адмовіў у падтрымцы будаўніцтву АЭС у Літве», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Нагадаем, 25 лютага Віленскі акруговы адміністрацыйны суд ануляваў рашэнне Дэпартамента міграцыі аб забароне на ўезд у Літву тэрмінам на тры месяцы каардынатару грамадскай кампаніі «Астравецкая атамная - гэта злачынства!» Мікалаю Уласевічу.

У верасні мінулага года Дэпартамент па міграцыі Літвы змясціў беларускіх антыядзерных актывістаў Мікалая Уласевіча і Таццяну Новікаву ў чорныя спісы неўязных пры дзеючых шэнгенскіх візах тэрмінам на тры месяцы ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму аб будаўніцтве АЭС у Літве.

Сваё рашэнне Дэпартамент матываваў тым, што ў адпаведнасці з інфармацыяй МЗС Літвы гэтыя беларускія грамадзяне пагражаюць грамадскаму парадку, міжнародным адносінам і нацыянальнай бяспекі краіны. Аднак інфармацыю пра прычыны, чаму гэтыя людзі ўяўляюць сабой пагрозу, МЗС цалкам засакрэціў, у тым ліку ад саміх антыядзерных актывістаў.

Засакрэчаная МЗС інфармацыя пра прычыны забароны на ўезд была прадстаўлена МЗС Літвы суду для азнаямлення. Аднак суд не палічыў гэтую інфармацыю падставай для ўнясення ў чорныя спісы і ануляваў рашэнне Дэпартамента па міграцыі.

Такім чынам, адзін з беларускіх антыядзерных актывістаў, Мікалай Уласевіч, рэабілітаваны.

У гэты ж дзень адбылося другое пасяджэнне суда па аналагічнай скарзе каардынатара Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяны Новікавай. Гэта судовае пасяджэнне, як і папярэдняе, па просьбе прадстаўніка МЗС было закрытым. Прадстаўнік МЗС адмовіўся адказваць на пытанні Новікавай пра тое, чаму забарона была абмежаваная трыма месяцамі і якая менавіта інфармацыя са спісу звестак, якія падлягаюць засакрэчванню, тычыцца менавіта яе.

Рашэнне суда па скарзе Новікавай будзе абвешчана 18 сакавіка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках