18 красавiка 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Егіпецкая апазіцыя абвясціла байкот ураду

2
Егіпецкая апазіцыя абвясціла байкот ураду

У Егіпце апазіцыйны Фронт нацыянальнага выратавання абвясціў пра байкот парламенцкіх выбараў, прызначаных на 22 красавіка.

Са словах кіраўніцтва апазіцыі, пастанова аб адмове ад удзелу ў выбарах прынятая аднагалосна і матывуецца адсутнасцю гарантый таго, што галасаванне будзе сумленным і празрыстым, паведамляе ВВС.

Егіпецкая апазіцыя таксама адмовілася ад перамоваў у рамках нацыянальнага дыялогу, да якога раней заклікаў прэзідэнт Махамед Мурсі.

Як заяўляюць апазіцыянеры, такія перамовы сталі б абразай памяці загінулых падчас нядаўніх сутыкненняў.

У выніку масавых беспарадкаў у сталіцы Егіпта напрыканцы студзеня - пачатку лютага загінулі прынамсі 60 чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках