28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская ўдзельніца «Еўрабачання» скрала песню ў беларускай?

61

Дзіну Гарыпаву абвінавачваюць у плагіяце.

Яе песня «What If» вельмі падобная на творы Hear'say і Госі Анджэевіч, якая спрабавала патрапіць на конкурс ад Беларусі, перадае «Еўрарадыё».

Скандал з расейскай удзельніцай «Еўрабачання». Дзіну Гарыпаву падазраюць у плагіяце. 24 лютага спявачка з Татарстана прэзентавала песню «What If», з якой збіраецца выступіць у Швецыі.

Кампазіцыя напісана шведскімі прадзюсарамі Габрыэлем Аларэсам і Йоакімам Бьорнбергам у суаўтарстве з экс-басістам гурта «Аўтограф» Леанідам Гуткіным. Да прэм'еры на Першым канале яна не гучала ў эфірах тэле-і радыёстанцый.

Адразу пасля публікацыі «What If» карыстальнікі інтэрнэту заўважылі падабенства куплета песні з хітом польскай спявачкі Малгажаты Анджэевіч (Gosia Andrzejewicz) «Pozwól Życ», а прыпева - з песняй «Carried Away» брытанскай групы Hear'say.

Цалкам верагодна, што крыніцай натхнення і для Дзіны Гарыпавай, і для Госі Анджэевіч стала вядомая песня Dido «Thank you».

Цікава, што ў 2006 годзе Gosia сама спрабавала патрапіць на «Еўрабачанне». Яе песня «Dangerous Game» нават трапіла лік 15 фіналістаў... беларускага адбору! Для гэтага польскай спявачцы прыйшлося абвясціць пра беларускае паходжанне. Але паехала на «Еўрабачанне» ўсё роўна Паліна Смолава.

Мікс: спачатку куплеты - Гарыпава і Анджэевіч; потым - прыпевы: Гарыпава і Hear'say

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках