29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыллё па дзяржзамове будуць будаваць толькі УКБ

8
Жыллё па дзяржзамове будуць будаваць толькі УКБ

У Беларусі плануецца прыняцце дзяржаўнага рашэння аб змяненні парадку будаўніцтва жылля па дзяржаўнай замове.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер рэспублікі Анатоль Калінін у сераду на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша «Інтэрфакс».

«Што тычыцца дзяржзамовы, то ўнесены шэраг прапаноў. Мяркуецца, што гэта будуць толькі УКБ або арганізацыі, доля дзяржавы ў якіх складае 50% і больш», - сказаў Калінін.

Ён дадаў, што ў 2013 годзе ў Беларусі з дзяржпадтрымкай плануецца пабудаваць 2,5 млн кв.м. жылля. А.Калінін таксама ўдакладніў, што жыллё па дзяржзамове будзе будавацца ў асноўным для льготных катэгорый грамадзян.

Віцэ-прэм'ер нагадаў, што згодна з новай палітыкай жыллёвага будаўніцтва на долю індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва павінна прыпадаць у будучыні не менш за 50% жылля, якое ўзводзіцца.

Ён таксама заявіў, што «ўрад прыкладзе ўсе намаганні для таго, каб у Беларусі на працягу 2013 года кошт 1 кв.м. жылля, якое ўзводзіцца з дзяржаўнай падтрымкай, не перавышаў памеру месячнай намінальнай налічанай заработнай платы».

«Сярэдні кошт 1 кв.м. жылля не павінен выходзіць за памер сярэдняй збалансаванай намінальнай зарплаты», - сказаў А.Калінін.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў 2012 годзе ўраду ўдалося вытрымаць такі ўзровень коштаў. «Мы вытрымалі гэтыя ўмовы ў 2012 годзе і спадзяемся вытрымаць іх і ў гэтым годзе», - працягнуў віцэ-прэм'ер.

Ён звярнуў увагу, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе толькі пра кошт жылля, якое ўзводзіцца з дзяржаўнай падтрымкай. «Па долеваму будаўніцтву ўмовы некалькі іншыя», - заўважыў А.Калінін.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках