23 красавiка 2024, aўторак, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр рэдактар Дэкларацыі правоў чалавека

5
Памёр рэдактар Дэкларацыі правоў чалавека

У Францыі ў веку 95 гадоў памёр пісьменнік і ўдзельнік Руху супраціву Стэфан Эсэль.

Падчас Другой сусветнай вайны Эсэль быў схоплены нацыстамі і змешчаны ў канцлагер. Пасля вайны ён удзельнічаў у стварэнні Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў якасці рэдактара, піша ВВС.

Тры гады таму ён апублікаваў маніфэст «Time for Outrage» («Час для гневу»), што, як мяркуецца, натхніў арганізатараў руху «Акупуй Уол-стрыт».

У сваім творы Стэфан Эсэль кажа пра патрэбу ліквідацыі няроўнасці паміж багатымі і беднымі шляхам «мірнага негвалтоўнага паўстання» супраць фінансавага капіталізму.

Было прададзена некалькі мільёнаў брашур з гэным маніфэстам ва ўсім свеце.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках