25 красавiка 2024, Чацвер, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнта Чэхіі хочуць абвінаваціць у дзяржаўнай здрадзе

5
Прэзідэнта Чэхіі хочуць абвінаваціць у дзяржаўнай здрадзе

Апанэнты Вацлава Клаўса сабралі большасць галасоў у парламэнце для таго, каб абвінаваціць яго ў здрадзе радзіме.

Пра гэта паведаміла ў сераду чэшская газета «Рэспэкт».

Паводле інфармацыі выдання 28 сэнатараў - на аднаго больш, чым трэба для прыняцця ініцыятывы, - выступілі за разгляд гэтага пытання, піша «Інтэрфакс».

Маршалак парламэнта Чэхіі Мілан Штэк мусіць у сераду вызначыць дату пачатку дэбатаў.

Як паведамляецца, толькі сэнат мае права абвінаваціць прэзідэнта ў здрадзе ў канстытуцыйным судзе.

Пачаць абмеркаванне гэтага пытання дэпутатаў заахвоціла амністыя, пра якую надоечы абвясціў прэзідэнт. Дзякуючы амністыі было спыненае судаводства ў шэрагу спраў, звязаных з махлярствам высокапастаўленых асоб, піша «Рэспэкт».

Максімальна магчымае пакаранне для прэзідэнта ў выпадку абвінавачванні ў здрадзе - страта сваёй пасады. Як адзначаецца, тэрмін кіравання кіраўніка дзяржавы сканчаецца 7 сакавіка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках