29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызваленага з рабства беларуса да гэтага часу не прызналі жывым

18
Вызваленага з рабства беларуса да гэтага часу не прызналі жывым

Мікалай Шпак 27 лютага падаў у Мазырскі райсуд дакументы, каб яго прызналі жывым.

Толькі пасля гэтага яму выдадуць новы пашпарт, паведамляе «Радыё Свабода».

У Беларусь Мікалай Шпак прыбыў 13 лютага. Тыдзень таму ён пайшоў у пашпартны стол, а там сказалі ісці ў ЖКГ, таму што яго прызналі памерлым, распавяла яго сястра Святлана. Аднак рэгістраваць мужчыну ў ягонай жа кватэры адмовіліся, пакуль суд не прызнае яго жывым.

Таксама 61-гадовы Мікалай Шпак, у якога «гаспадары» у Расеі адабралі ўсе дакументы, да гэтага часу не можа аформіць пенсію.

Нагадаем, што Мікалай Шпак з'ехаў на заробкі ў Расею ў 2001 годзе, калі яму было 47 гадоў. У 2011 годзе ў Беларусі яго праз ягоную доўгую адсутнасць прызналі памерлым. За гэты час у Расеі ў яго змянілася некалькі «гаспадароў». Адабраўшы дакументы, яны перапрадавалі яго адзін аднаму. Апошняе месца нявольніцкай працы - рыбная ферма адстаўнога прапаршчыка расейскага МУС. Выратавалі беларуса валанцёры.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках