Беларускія работнікі падалі 105 пазоваў супраць расейскага інвестара
10- 4.02.2013, 9:38
Былыя работнікі аграфірмы «Петкавічы» падалі ў суд 105 пазоваў аб спагнанні запазычанасці ў заробку.
Аграфірма знаходзіцца ў Баранавіцкім раёне Берасцейскай вобласці, піша «Народная трыбуна».
Нагадаем, мясцовыя ўлады абвінавацілі расейскага бізнэсоўцу Алега Лаўрушына ў тым, што ён не расплаціўся з пазыкамі перад няіснымі фірмамі, не забяспечыў надоі і не ўклаў патрабаваныя інвестыцыі.
«Петкавічы» - адзіны калгас, які некалькі гадоў таму выкупіў не проста прыватнік, а замежнік - бізнэсовец з Расеі.
Каб вярнуць людзям завінавачанасць, маёмасць фірмы арыштавалі і перадалі на рэалізацыю арганізацыі, якая будзе праводзіць таргі. Ужо нават ёсць ахвотныя купіць гэтую маёмасць.