28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкавец не далічыўся 500 мільярдаў

15
Харкавец не далічыўся 500 мільярдаў

Паводле вынікаў 2012  у рэспубліканскім бюджэце выявіўся дэфіцыт блізу 0,5 трлн рублёў.

Раней улады заяўлялі, што ён будзе бездэфіцытным.

Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Фінансы, улік, аўдыт», паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец.

Са слоў кіраўніка Мінфіна, у мінулым годзе на прыбытковую частку бюджэту паўплывала зніжэнне паступленняў ад экспарту ў сувязі з скарачэннем замежнага попыту на калійныя ўгнаенні. Акрамя таго, рост экспарту тавараў прывёў да павелічэння вяртання ПДВ экспарцёрам, а ўмацаванне курсу беларускага рубля ў параўнанні з прынятым пры фармаванні бюджэту не дазволіла атрымаць запланаваныя прыбыткі ад замежнаэканамічнай дзейнасці, паведамляе БелаПАН.

«Яшчэ адна прычына - змяншэнне аб'ёмаў імпарту тавараў у Расейскую Федэрацыю ў параўнанні з прагнозам прывяло да зніжэння сумы ўвазных мыт, якiя пералiчваюцца з Расеі ў беларускі бюджэт у адпаведнасці з пагадненнем аб устанаўленні і прымяненні ў Мытным саюзе парадку залічэння і размеркавання ўвазных мыт», - растлумачыў кіраўнік Мінфіна.

Паводле ягоных слоў, на паступленне прыбытковых крыніц бюджэту паўплывала таксама «запаволенне эканамічнай актыўнасці арганізацый краіны пад уплывам фактараў рэалізацыі стабілізацыйнай макраэканамічнай палітыкі». Часткова страты былі кампенсаваныя дадатковымі паступленнямі падатку на прыбытак, павелічэннем ставак акцызаў, увядзеннем спецыяльнага збору на экспарт калійных угнаенняў, дадатковымі прыбыткамі мэтавых бюджэтных фондаў.

«Адначасова намі праведзеная работа рэвізіі расходаў бюджэту ў асобных накірунках, ацэнкі іх мэтазгоднасці з тым, каб пераразмеркаваць рэсурсы на фінансаванне заробкаў, субсідаванне сацыяльна значных паслуг, а таксама на забеспячэнне большай даступнасці прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі да банкаўскіх крэдытаў у рамках дзяржаўных праграм. Пры гэтым атрымалася бюджэтныя абавязацельствы скарэктаваць у аб'ёмах, якія не ўплываюць на пагаршэнне для дзейнасці бюджэтнага сектара, што паказвае на патэнцыял зніжэння выдаткаў бюджэту і ў будучыні», - адзначыў міністр фінансаў.

У выніку, са слоў Андрэя Харкаўца, рэспубліканскі бюджэт паводле выніках 2012 выкананы з дэфіцытам. Паводле папярэдняй ацэнкі, яго сума склала блізу 0,5 трлн рублёў.

У той жа час бюджэт цэнтральнага ўрада (рэспубліканскі бюджэт і бюджэт Фонду сацыяльнай абароны - менавіта такая кансалідацыя бярэцца пры ацэнцы міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі аперацый урада) выкананы з прафіцытам у 0,2 трлн рублёў. «Такім чынам, маем выразны разлік збалансаванасці бюджэту», - канстатаваў міністр фінансаў.

Да таго ж, прадоўжыў ён, у цэлым выкананне кансалідаванага бюджэту сектара дзяржаўнага кіравання, гэта значыць з улікам яшчэ і рэгіянальных бюджэтаў, забяспечанае з прафіцытам каля 3 трлн рублёў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках