24 красавiка 2024, Серада, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар знайшоў новы спосаб падзарабіць

35
Дыктатар знайшоў новы спосаб падзарабіць

Лукашэнка мяркуе, што Беларусь магла б атрымліваць больш прыбыткаў ад транспартавання калійных угнаенняў у парты адгрузкі, а таксама канчатковаму спажыўцу.

У панядзелак правадыр прыняў з дакладам кіраўніка сваёй адміністрацыі Андрэя Кабякова і генеральнага дырэктара ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Валерыя Іванова.

«Размова пойдзе аб перавозцы грузаў марскім транспартам, у шырокім сэнсе слова, і ў вузкім сэнсе слова - пра перакідванне нашых калійных угнаенняў у парты прызначэння», - сказаў А.Лукашэнка.

Правадыр адзначыў, што пазнаёміўся з вынікамі разгляду гэтага пытання ва ўрадзе.

«Але я неяк не магу зразумець такія развагі, што цалкам беларускі варыянт, калі мы будзем самі вазіць, то гэта можа быць і не танней, чым у іншых вознікаў. Гэта значыць на сваім аўтамабілі або на сваім караблі перавозіць ледзь не даражэй атрымліваецца, на думку ўрада, чым на чужым транспарце», - заўважыў Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што ў пытанні транспартавання  хлоркалію «ўсё залежыць ад нас». «Калі ў нашых руках тавар, у нашых руках аўтамабіль або карабель, то мы гэта ўсё і рэгулюем. Як можна тут атрымаць меншы прыбытак, чым пры супрацоўніцтве з чужымі вознікамі? Я ніяк не магу зразумець», - сказаў кіраўнік.

Лукашэнка звярнуў увагу на той факт, што Беларусь як краіна з экспартна-арыентаванай эканомікай перавозіць дзясяткі мільёнаў тон грузаў. «І не ўсё мы перавозім чыгуначным, аўтамабільным транспартам. Напэўна, траціну або чвэрць грузім ў партах. Гэта дзясяткі мільёнаў тон. Мы тут маглі б зарабляць нядрэнныя грошы, як мне здаецца», - заўважыў правадыр.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках