29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ера Сербіі падазраюць у сувязях з наркакартэлем

4
Прэм'ера Сербіі падазраюць у сувязях з наркакартэлем

Прэм'ер-міністра Сербіі Івіцу Дачыча падазраюць у сувязях з найбуйнейшым у краіне наркакартэлем.

Напярэдадні з'явілася інфармацыя аб тым, што ў 2008 годзе Івіца Дачыч, будучы міністрам унутраных спраў, правёў некалькі сустрэч з удзельнікам наркакартэля Радалюбам Радуловічам. Пра гэта паведамляе сербская газета «Бліц», піша РБК.

Дачыча інфармацыю аб кантактах з Радуловічам пацвердзіў, аднак заявіў, што тады нічога не ведаў пра ягоную крымінальную дзейнасць. Прэм'ер падкрэсліў, што барацьба са злачыннасцю з'яўляецца прыярытэтам у працы ягонага ўрада.

Радуловіч з'яўляецца чальцом клана Дарка Шарыча - найбуйнейшага ў Сербіі наркагандляра, які знаходзіцца ў вышуку. Верагодна з дапамогай Радуловіча Шарыч атрымліваў інфармацыю аб захадах, якія паліцыя прымала для яго злову. Такія высновы зробленыя сербскімі СМІ на аснове аўдыёзапісаў размоў Радуловіча і Шарыча.

Палітычныя эксперты Сербіі мяркуюць, што гэты інцыдэнт кідае цень на маральнае аблічча Дачыча і зніжае давер да яго, нягледзячы на ўсе апраўданні. Аднак ёсць і іншыя меркаванні, згодна з якім атака на прэм'ер-міністра краіны з'яўляецца палітычна матываванай. Цалкам верагодны сцэнар, пры якім існуе ўрадавая кааліцыя, куды ўваходзяць сацыялісты і Сербская прагрэсіўная партыя, распадзецца, што будзе азначаць правядзенне датэрміновых выбараў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках