Расейскую паліцыю ўзброяць электрашокерамі
13- 5.02.2013, 11:32
Паліцыя Расеі атрымае першую партыю электрашокераў у 2,5 тыс. штук да 15 сакавіка гэтага года.
Раней МУС паведаміла, што мае намер набыць больш за 6,8 тыс. такіх прылад амаль на 57 млн рублёў.
Як адзначаецца ў паведамленні МУС, паліцыя закупіць прафесійныя АІР-107У, якія адносяцца да першага - самага магутнага - з трох класаў электрашокераў, паведамляе ВВС.
Такая прылада можа ўжывацца як проста «старчком», так і з адлегласці 4-5 метраў. Дыяпазон напружання іскравага разраду прылад складае ад 70 да 120 кілавольт.