29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Міхаіл Снягір абмежаваны ў руху

8
МУС: Міхаіл Снягір абмежаваны ў руху

Па рашэнні суда неадбыты экс-пракурорам тэрмін пакарання яму заменены на больш мяккае пакаранне.

Яно заключаецца ў абмежаванні волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, піша «Інтэрфакс».

«Па сутнасці, ён будзе знаходзіцца дома, але абмежаваны ў руху. Міхаіл Снягір ужо стаў на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі», - удакладнілі ў МУС.

Нагадаем, у траўні 2010 года калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду Беларусі прысудзіла экс-пракурора Менскай вобласці Снягіра да 7 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Снягір быў прызнаны вінаватым па ўсіх артыкулах, па якіх яму было прад'яўленае абвінавачванне - у прыняцці службовай асобай, якая займае адказнае становішча, матэрыяльных каштоўнасцяў у буйным памеры, у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і захоўванні боепрыпасаў.

На нарадзе 13 лістапада 2008 года Лукашэнка агучыў інфармацыю, датычную незаконнага набыцця Снягіром кватэры ў Менску і будаўніцтва дарагога катэджа.

14 лістапада 2008 года была ўзбуджаная крымінальная справа па факце злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі супрацоўнікамі органаў пракуратуры, па ёй праходзіў і Снягір.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках