23 красавiка 2024, aўторак, 17:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каментатар «Менск-Арэны» забыў назву роднай краіны?

29
Каментатар «Менск-Арэны» забыў назву роднай краіны?

Падчас матчу Беларусь-Францыя каментатар на стадыёне «Менск-Арэна» ўпарта называў нашу краіну «Белоруссия».

Пра гэта сайту charter97.org распавёў адзін з гледачоў - лідэр прадпрымальнікаў Анатоль Шумчанка.

«Падчас прадстаўлення каманд і пазней, па ходзе гульні, каментатар называў нашу краіну выключна «Белоруссией». Гэта сур'ёзны матч і не зусім зразумела, чаму для яго каментавання быў падабраны чалавек, які не ведае правільнай назвы дзяржавы», - сказаў ён.

Анатоль Шумчанка звярнуўся сёння са скаргай з гэтай нагоды ў Беларускую федэрацыю хакея. Гэта яму параілі зрабіць самі работнікі «Менск-Арэны» падчас тэлефоннай размовы.

Нагадаем, хакеісты зборнай Беларусі ўчора разграмілі каманду Францыі ў таварыскім паядынку 4:0. Матч прайшоў на «Менск-Арэне» і сабраў больш за 14 тысяч гледачоў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках