25 красавiка 2024, Чацвер, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландыя можа абвясціць незалежнасць у 2016 годзе

14
Шатландыя можа абвясціць незалежнасць у 2016 годзе

Чальцы ўрада Шатландыі заявілі, што гатовыя абвясціць незалежнасць у сакавіку 2016 года ў выпадку, калі шатландцы прагаласуюць за адасабленне ад Вялікабрытаніі.

Рэферэндум павінен адбыцца ўвосень 2014 года, аднак дакладная дата яго правядзення пакуль невядомая, паведамляе ВВС.

У 16-старонкавым дакуменце ўрада паведамляецца, што паколькі аб незалежнасці Шатландыі можа быць абвешчана ў сакавіку 2016 года, то ўжо ў траўні, магчыма, пройдуць першыя выбары ў незалежны парламент.

Чальцы ўрада заявілі, што яны гатовыя аб'яднацца з партыямі і няўрадавымі арганізацыямі Шатландыі для абмеркавання ўмоў прызнання незалежнасці Шатландыі з брытанскімі ўладамі. Гэта абмеркаванне будзе тычыцца, у прыватнасці, наладжвання стасункаў Шатландыі з міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з Еўразвязам.

Акрамя таго, у дакуменце гаворыцца аб патрэбе прыняцця канстытуцыі Шатландыі, «якая адлюстроўвае каштоўнасці шатландскага народа».

Нагадаем, у кастрычніку мінулага года кіраўнік урада Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран і прэм'ер-міністр Шатландыі Алекс Сэлманд падпісалі пагадненне аб правядзенні рэферэндуму ўвосень 2014 года.

Нягледзячы на згоду на правядзення шатландскага рэферэндуму, брытанскі прэм'ер заявіў, што для яго кааліцыйнага ўрада няма нічога больш важнага, чым захаваць тэрытарыяльную цэласнасць Злучанага Каралеўства.

«Рэферэндум ставіць перад усімі намі сур'ёзнае пытанне: незалежная Шатландыя або Злучанае Каралеўства? Я буду бараніць аргументы за нашае Злучанае Каралеўства», - заявіў Д.Кэмэран.

«Цяпер прыйшоў час, калі народ Шатландыі павінен прыняць гістарычную пастанову», - дадаў ён.

Падчас рэферэндуму ў бланках будзе адное пытанне і два варыянты адказу - «так» і «не». Хоць у Вялікабрытаніі падданыя маюць права галасаваць з 18 гадоў, у гэтым выпадку галасаванне будзе даступнае для тых, хто дасягнуў 16-годдзя.

Паводле звестак апытанняў, за незалежнасць Шатландыі выступаюць ад 30% да 40% шатландцаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках