20 красавiка 2024, Субота, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ саступіў «Пахтакору» на зборы ў Турцыі

11
БАТЭ саступіў «Пахтакору» на зборы ў Турцыі

5 лютага барысаўскі БАТЭ правёў другі кантрольны матч у рамках турэцкага збору.

Спаборнікамі беларускай каманды выступіў узбекскі «Пахтакор». Матч прайшоў у Белеку і скончыўся з лікам 3:4 на карысць каманды з Ташкента, паведамляе БелаПАН.

У параўнанні з учорашнім спарынгам з «Зенітам», які беларуская каманда падолела - 1:0, стартавы склад змяніўся практычна да непазнавальнасці. У ліку першых адзінаццаці застаўся толькі Філіп Рудзік.

Наступны спарынг запланаваны на 9 лютага - з балгарскім «Літэксам» з Ловеча. Дадому БАТЭ вернецца 11 лютага.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках