29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад бярозаўскага актывіста патрабуюць аплаціць суд над ім

16
Ад бярозаўскага актывіста патрабуюць аплаціць суд над ім

Грамадска-палітычны актывіст з горада Бярозаўка Вітольд Ашурак атрымаў апавяшчэнне з Лідскага раённага суда.

Калі Вітольд Ашурак патэлефанаваў туды - яму паведамілі, што ён павінен заплаціць 150 тысяч беларускіх рублёў за судовыя выдаткі, якія панёс Свіслацкі раённы суд, паведамляе ПЦ «Вясна».

Нагадаем, што 27 кастрычніка мінулага года Ашурак быў затрыманы за тое, што падчас Дня памяці паўстанцаў 1863 года трымаў бел-чырвона-белы сцяг. Ён быў асуджаны Свіслацкім судом да трох сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней ён у належны тэрмін заплаціў грошы за харчаванне падчас зняволення. Цяпер жа ад Ашурка на падставе незразумела чаго патрабуюць плаціць за вядзенне судовага працэсу.

Гэта ўжо не першы выпадак дзіўнага пераследу грамадскага актывіста. Зусім нядаўна яму прыйшоў афіцыйны ліст, у якім паведамлялася, што ён павінен заплаціць 78 тысяч беларускіх рублёў за ўтрыманне пад арыштам у снежні 2010 года. Тады Вітольд Ашурак быў затрыманы на плошчы і быў асуджаны да адміністрацыйнага арышту, праз два гады ад яго запатрабавалі заплаціць незразумелую пеню за ўтрыманне на «сутках» паводле пераразліку.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках