25 красавiка 2024, Чацвер, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік начальніка мазырскай калоніі прысуджаны да 7 гадоў

39
Намеснік начальніка мазырскай калоніі прысуджаны да 7 гадоў

Турэмніка асудзілі за хабар у выглядзе аўтамабіля «Аўдзі».

Былы намеснік начальніка ПК-20 управы дэпартамента выканання пакаранняў МУС Гомельскай вобласці (мазырская калонія) прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса і прысуджаны да пазбаўлення волі на сем гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такі прысуд абвясціў 4 лютага Бабруйскі міжгарнізонны вайсковы суд.

У Бабруйскай вайсковай міжгарнізоннай пракуратуры БелаПАН паведамілі, што прысуд на гэты момант не ўвайшоў у законнае дзеянне, ён можа быць абскарджаны або апратэставаны.

Крымінальная справа ўтрымлівала тры эпізоды, адзін з якіх - атрыманне хабару ў выглядзе аўтамабіля «Аўдзі». Як раней паведамляў Следчы камітэт, намеснік начальніка калоніі атрымаў хабар (аўтамабіль) «за спрыяльнае развязанне пытанняў аб паляпшэнні варункаў адбыцця пакарання для некаторых асуджаных». Шэраг беларускіх СМІ паведамлялі ў красавіку 2012 года, што аўтамабіль службовец атрымаў ад сваякоў аднаго з чальцоў злачыннай групоўкі «пажарнікі», які адбывае пакаранне ў мазырскай калоніі. У Бабруйскай міжгарнізоннай вайсковай пракуратуры пакуль не каментуюць падрабязнасці крымінальнай справы і прысуд, бо ён не ўвайшоў у законнае дзеянне.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках