29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Назарэце ўсталююць мазаіку з выявай заступніцы Беларусі

21
У Назарэце ўсталююць мазаіку з выявай заступніцы Беларусі

Мазаічны абраз Маці Божай Будслаўскай з'явіцца ў ізраільскім Назарэце.

Манахі-францысканцы, якія апекуюць санктуарый Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Назарэце (Ізраіль), далі дазвол на яго ўсталяванне. Асобы Багародзіцы і Немаўля Ісуса будуць выкананыя з керамікі, піша Catholic.by.

2 лютага адбылася сустрэча мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з беларускімі майстрамі, якія будуць займацца праектам і выкананнем самой мазаікі. Па абранай канцэпцыі, унізе будзе змешчаная выява будслаўскай базілікі, уверсе - абраз Божай Маці. Мазаіка будзе мець памеры 2 метра ў вышыню і 70 сантыметраў у шырыню.

Галоўным каардынатарам праекта з'яўляецца настаяцель менскай парафіі святых Сымона і Алены Уладзіслаў Завальнюк. Мітрапаліт заклікае да малітвы, каб мазаіка была ўсталяваная ў свяцілішча ў Назарэце ўжо ў юбілейным 2013 годзе (400-годдзе прыбыцця абраза Божай Маці ў Будслаў).

Зараз у санктуарыі Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Назарэце прадстаўленыя мазаічныя абразы з выявай Маці Божай - апякункі розных краін свету: Непала, Грэцыі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Партугаліі, Польшчы і гэтак далей.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках