19 красавiка 2024, Пятніца, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дамаску ідуць жорсткія баі

28
У Дамаску ідуць жорсткія баі

У Дамаску ідуць жорсткія баі паміж паўстанцамі і войскамі, лаяльнымі прэзідэнту Башару Асаду, паведамляюць відавочцы і прадстаўнікі сірыйскай апазіцыі.

Найбольш жорсткія сутыкненні адбываюцца на поўдні і ўсходзе сталіцы. Паўстанцы сцвярджаюць, што ўжо ўзялі пад свой кантроль паўднёвы ўчастак кальцавой магістралі Дамаска, паведамляе BBC.

Раней паведамлялася пра выбухі ў горадзе Пальміра, якія панеслі жыцці 19 чалавек.

Лідэр сірыйскага апазіцыйнага альянсу Мааз аль-Хаціб заявіў, што адмовіцца ад сваёй прапановы правесці прамыя перамовы з сірыйскімі ўладамі, калі да нядзелі не будуць вызваленыя ўсе жанчыны-зняволеныя.

Нечаканую прапанову аб перамовах падтрымалі ЗША, ААН і Ліга арабскіх дзяржаў, але пакуль яе праігнараваў сірыйскі ўрад у Дамаску.

«Жанчыны павінны быць вызваленыя ў бліжэйшую нядзелю, - сказаў ён Арабскай службе Бі-бі-сі. - Калі жанчыны будуць па-ранейшаму за кратамі, гэта будзе азначаць, што ўрад не рэагуе на маю прапанову».

Па дадзеных ААН, з пачатку канфлікту вясной 2011 года ў краіне загінула больш за 60 тыс. чалавек.

Раней спецыяльны пасланнік ЛАГ Лахдар Браха папярэдзіў, што крызіс у Сірыі дасягнуў «беспрэцэдэнтнага ўзроўню жаху» і што наступствы яго пагражаюць нестабільнасцю ўсяму рэгіёну.

Баі на подступах да цэнтра

У сераду паўстанцы паспрабавалі захапіць усходнія подступы да цэнтра горада, але сірыйскія войскі адказалі артылерыйскім агнём і бамбаваннямі.

Над горадам кружаць баявыя самалёты, якія наносяць ракетна-бомбавыя ўдары па паўстанцах.

Дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што войска вядзе баі супраць паўстанцаў у чатырох раёнах Дамаска, і наступаючыя нясуць вялікія страты.

Актывісты апазіцыі заявілі, што ў сутыкненнях загінулі па меншай меры 13 паўстанцаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках