20 красавiка 2024, Субота, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна не мае намеру плаціць па пазове «Газпрама»

34
Украіна не мае намеру плаціць па пазове «Газпрама»

Кіеў не лічыць мэтазгодным выплачваць «Газпраму» 7 млрд даляраў за недабор газу ў 2012 годзе.

Пра гэта заявіў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Эдуард Ставіцкі, перадае ВВС.

«Мы далі адказ, што мы не лічым мэтазгодным выконваць рахунак у 7 млрд, гэта значыць аплачваць, таму што ў нас няма падстаў», - сказаў міністр.

Украіна раней абвясціла пра скарачэнне спажывання расейскага газу да 27 млрд кубаметраў.

Нагадаем, 26 студзеня нацыянальная акцыянерная кампанія «Нафтагаз Украіны» атрымала ад «Газпрама» рахунак на $7 млрд.

Прычынай яго стала тое, што кампанія купіла ў мінулым годзе менш газу, чым прадугледжана дзеючым кантрактам.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках