28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Быхаўскія даяркі: Вымушаныя красці, каб пракарміць дзяцей

94
Быхаўскія даяркі: Вымушаныя красці, каб пракарміць дзяцей

На днях у будынку Ямніцкага сельвыканкама адбылося выязное пасяджэнне суда Быхаўскага раёна пад старшынствам Змітра Гудзіны.

На пасяджэнні разглядалася справа чатырох даярак СВК «Валадарскага», якія 12 студзеня спрабавалі скрасці з фермы ў вёсцы Ямнае 10 літраў малака, піша ПЦ «Вясна».

Першым суд разгледзеў пратакол на Таццяну Караленка, якая ўжо больш за дваццаць гадоў працуе даяркай у СВК «Валадарскага» і ніколі раней у падобных крадзяжах заўважаная не была. Як прызналася даярка, 12 студзеня яна сапраўды ўзяла з фермы два літры малака для дзяцей, таму што зарплата маленькая - адзін мільён трыста тысяч рублёў - і грошай не хапае нават на куплю неабходных прадуктаў харчавання.

Аналагічныя прычыны назвалі і іншыя даяркі, якія былі заўважаныя ў крадзяжы.

Неабходна адзначыць, што непасрэдны начальнік жывёлаводаў, загадчык фермы ў вёсцы Ямнае Сяргей Новікаў ахарактарызаваў усіх даярак, якія правініліся, як добрых, добрасумленных, працавітых работнікаў, якія раней ніколі не былі заўважаныя ў крадзяжы.

З тым, што зарплата ў работнікаў жывёлагадоўлі, «зразумела, маленькая», пагадзіўся і намеснік начальніка Быхаўскага РАУС Аляксандр Анфісаў, аднак гэта не з'яўляецца падставай для крадзяжоў.

Па выніках разгляду справы суддзя Зміцер Гудзіна пакараў кожную з заўважаных у крадзяжы малака жанчын штрафам у памеры 10 базавых велічынь (1 000 000 рублёў).

Застаецца незразумелым, якім чынам будуць харчавацца і карміць сваіх дзяцей даяркі, калі заплацяць мільённыя штрафы пры зарплаце ў 1 300 000 рублёў.

Праца даяркі ў сельскай гаспадарцы лічыцца вельмі складанай і патрабуе вялікіх высілкаў і выдаткаў працы.

Застаецца нагадаць, што, на думку Аляксандра Лукашэнкі, даяркі ў Беларусі атрымліваюць зарплату ў памеры 700 - 1000 даляраў ЗША.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках