29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берліне пакажуць фільм пра Беларусь - «Пад каўпаком»

1
У Берліне пакажуць фільм пра Беларусь - «Пад каўпаком»

«Пад каўпаком» называецца фільм пра Беларусь, які пакажуць на Еўрапейскім кінарынку, які праходзіць у рамках Берлінале, - важнай гандлёвай пляцоўцы ў сферы кіно.

Дакументальны фільм пра Беларусь «Пад каўпаком» («Under the Hood») будзе прадстаўлены ў Берліне 9 лютага, пішуць naviny.by. Паказ стужкі, пастаўленай рэжысёрамі Робертам Дэнісам і Маркам Бернам, пройдзе на Еўрапейскім кінарынку (European Film Market), які штогод арганізуюць спецыяльна для дзелавых праглядаў у рамках Берлінскага міжнароднага кінафестывалю Берлінале.

Па словах саміх арганізатараў European Film Market, гэты форум з'яўляецца адной з найбуйнейшых у свеце гандлёвых пляцовак у галіне кіно і тэлебачання.

Карціна «Пад каўпаком» - ірландска-літоўскі праект, які паказвае жыццё і палітычную абстаноўку ў сучаснай Беларусі.

Нягледзячы на тое, што ў назве European Film Market змяшчаецца паняцце «еўрапейскі», на форуме дэманструюцца фільмы з усяго свету. Шанец прадаць свае карціны ў кінематаграфістаў павышаецца ў тым выпадку, калі прадстаўленыя работы адпавядаюць тэматычнай праграме Берлінале.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках