25 красавiка 2024, Чацвер, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калектывізацыя вяртаецца: У пружанскага фермера забралі статак кароў

89
Калектывізацыя вяртаецца: У пружанскага фермера забралі статак кароў

Васіль Салтруковіч з вёскі Ляхі Пружанскага раёна страціў статак з амаль 40 кароў, быкоў і коней.

Жывёл у яго забралі мясцовыя ўлады пасля скаргаў вяскоўцаў на тое, што каровы топчуць іх агароды, перадае тэлеканал «Белсат».

Суд пастанавіў забраць жывёл, каб кампенсаваць судовы пазоў да фермера на 13 мільёнаў рублёў. Грамадскасць і прэса доўга гадалі, ці раўназначным выйшаў абмен, калі 5 кароў ацанілі ў такую суму. Сам фермер ацэньвае кожную карову не менш, чым у 20 млн. Таму Васіль Салтруковіч не пагадзіўся з судовай пастановай і абскардзіць яе, каб вярнуць сваіх кароў.

Аднак пакуль фермер займаўся судовымі справамі, вяскоўцы нібыта зноў паскардзіліся на тое, што яго статак топча агароды і палі гаспадаркі ААТ «Пружанскае». У канцы снежня 2012 года Васіль Салтруковіч пазбавіўся і астатніх кароў. Як ён распавядае, прыйшла цэлая каманда «хімікаў», якія адбываюць пакаранне непадалёк.

«Гэтая брыгада паставіла мяне перад фактам, што прыйшлі забіраць жывёл. Сабралі і пагналі... Забралі ўсю жывёлу, акрамя маленькага цялятка, быка з пашкоджанымі нагамі і каня, таму што я сядзеў на ім конна... З-пад мяне, мабыць, ужо не змаглі выцягнуць», - кажа Васіль Салтруковіч.

Цяпер жывёлы фермера - у ААТ «Пружанскае». Як кажа Васіль Салтруковіч, ён да гэтага часу не можа зразумець законнасці такой «экспрапрыяцыі». Але яго проста паставілі перад фактам, што жывёлы будуць у калгасе да «канчатковага рашэння яго пытання». А ўжо як будуць вырашаць пытанне, кажа фермер, можна толькі здагадвацца. Але Васіль Салтруковіч перакананы, што жывёл хочуць забраць назаўсёды.

«Гэта прыватная ўласнасць. Падумайце, як гэта можа быць, што без пастановы суда забралі статак у чалавека і загналі ў калгас... Гэта ж вяртанне да калектывізацыі! Нават калі той статак і таптаў там нейкія агароды або палі калгасныя, то забіраць яго - гэта ж не рашэнне пытання. Калі дзесьці нашкодзіў, то павінен заплаціць штраф. А якое права ўлады маюць забіраць у чалавека жывёлу», - кажуць мясцовыя актывісты.

Васіль Салтруковіч кажа, што пасля таго, як кароў забралі, ён застаўся на мяжы выжывання, так як статак даваў яму магчымасць пракарміцца.

Фермерствам Васіль Салтруковіч займаецца з 1994 года. Пачынаў ён з дзвюх кароў, якія засталіся ў спадчыну ад мамы. Цяпер ён кажа, што вывеў уласную пароду кароў.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках