19 красавiка 2024, Пятніца, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэсты ў Тунісе: дэманстрантаў разганяюць газам

Пратэсты ў Тунісе: дэманстрантаў разганяюць газам

Пасля забойства апазіцыйнага лідэра ў Тунісе ўжо другі дзень запар не спыняюцца беспарадкі.

У чацвер у цэнтры Туніса на авеню Хабіб Бугрыба выйшла некалькі сотняў чалавек, якія  скандавалі: «народ патрабуе падзення рэжыму». На падыходзе да міністэрства ўнутраных спраў, якое размешчана на гэтай галоўнай артэрыі сталіцы, паліцыя пусціла ў ход слёзатачывы газ. Праваахоўныя органы сцвярджаюць, што зрабілі гэта ў адказ на кінутыя ў бок паліцыянтаў камяні, перадае RFI.

7 лютага многія палітычныя і грамадскія дзеячы Туніса наведалі дом забітага напярэдадні Чокры Белаіда, удава якога ў чарговы раз паўтарыла: «Я абвінавачваю ў забойстве майго мужа ўрад».

У сераду прэм'ер-міністр Туніса Хамад Джэбалі абвясціў пра роспуск урада. Ён паабяцаў сфармаваць новы кабінет, у які запросіць не палітыкаў, а тэхнароў, каб супакоіць вуліцу, якая паўстала супраць кіруючай партыі. Але дэпутаты ад кіруючай партыі «Энахда» ў чацвер заявілі, што будуць галасаваць супраць гэтага.

Галоўны прафсаюз Туніса заклікаў да ўсеагульнай забастоўкі ў пятніцу, назваўшы гэты дзень «нацыянальнай жалобай» па забітым апазіцыянеры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках