20 красавiка 2024, Субота, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адмяніў дзяржрэгуляванне коштаў на газ для аўто

32
Лукашэнка адмяніў дзяржрэгуляванне коштаў на газ для аўто

Указам №48 ад 31 студзеня 2013 г. унесеные змены ў асобныя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць коштаўтварэнне.

У прыватнасці, адменена дзяржаўнае рэгуляванне коштаў на кампрыміраваны прыродны газ і звадкаваны газ для запраўкі аўтамабіляў, паведамляе агенцтва «Бізнес-Навіны».

Як адзначаецца ў афіцыйным каментары Міністэрства эканомікі, гэтая мера стане «дадатковым стымулам для развіцця сеткі аўтамабільных газанапаўняльных кампрэсарных станцый, аўтамабільных газазаправачных станцый, а таксама адпаведнай сэрвіснай інфраструктуры».

Таксама ўказ №48 вызваляе ад неабходнасці складаць абавязковыя эканамічныя разлікі пад ўзровень рэгулюемых коштаў (тарыфаў) асобныя катэгорыі суб'ектаў гаспадарання. У прыватнасці, ад складання разлікаў вызваленыя юрыдычныя асобы, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання і вядучыя ўлік у кнізе ўліку даходаў і расходаў; юрыдычныя асобы, якія прымяняюць фіксаваныя кошты (тарыфы), устаноўленыя Саветам міністраў і дзяржорганамі. Таксама ад складання абавязковых эканамічных разлікаў вызваленыя юрыдычныя асобы пры рэалізацыі вырабленай імі сельгаспрадукцыі; пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) на біржавых таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы.

У Мінэканомікі адзначаюць, што неабходнасць складаць абавязковыя эканамічныя разлікі патрабавала ад бізнэсу «ўводзіць дадатковы працаёмкі ўлік выдаткаў».

Указ №48 уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання (апублікаваны 5 лютага).

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках