29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка рыхтуе «жорсткую пастанову»

50
Сямашка рыхтуе «жорсткую пастанову»

Трэба ўзбадзёрыць тых, хто думае, што з іх жорстка не спытаюць, мяркуе ён.

Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка запатрабаваў жорсткіх захадаў супраць тых, хто зрывае тэрміны ўвядзення энэргаашчадных аб'ектаў. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні калегіі дэпартамента энэргаэфэктыўнасці Дзяржстандарту, паведамляе БелТА.

Сямашка запатрабаваў ад дэпартамента падрыхтаваць праект пастановы ўрада, у якім будуць зробленыя жорсткія захады супраць тых кіраўнікоў арганізацый, якія дапусцілі зрывы тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю энэргаашчадных праектаў. «Падрыхтаваць жорсткую пастанову, пакараць, хто вінаваты ў сферы энэргаашчады. Хто добра выканаў працу - падзяку, хто не выканаў - дэпрэміяванне. Трэба ўзбадзёрыць тых, хто думае, што з іх жорстка не спытаюць», - падкрэсліў Уладзімір Сямашка. Ён сказаў, што з кожным годам усё складаней зніжаецца энэргаёмістасць ВУП, але працу гэтую рабіць трэба, нельга пераносіць устаноўленыя тэрміны ўводу ў эксплуатацыю аб'ектаў.

Чыноўнік падаў шэраг прыкладаў невыканання прадпрыемствамі, установамі, абласцямі захадаў энэргаашчады. У выніку 2012 года практычна ва ўсіх абласцях яны не выкананыя. «Выклікае сур'ёзны неспакой тое, што простыя абагульненыя выдаткі выраслі больш чым на 2% пры невысокіх тэмпах росту ВУП ва ўсіх абласцях, акрамя Менскай», - сказаў Уладзімір Сямашка. Сярод шэрагу міністэрстваў таксама не выкананыя заданні рэспубліканскай праграмы энэргаашчады на 2011-2015 гады ў ашчадзе паліўна-энэргетычных рэсурсаў. А сярод рэгіёнаў самы нізкі паказчык выканання ў Менскай вобласці.

У мінулым годзе ўведзенае ў эксплуатацыю электрагенерацыйнае абсталяванне сумарнай магутнасцю 76,1 МВт. Але пры гэтым не скончаныя работы ўкаранення электрагенерацыйных магутнасцяў на 19 аб'ектах, з іх 9 аб'ектаў у Менскай вобласці.

Таксама на калегіі адзначана, што ў 2012 годзе было запланавана да ўкаранення 25 буйных энэргаэфэктыўных праектаў, але рэалізаваныя толькі 4. Такім чынам, выкананне абавязанняў у энэргаашчадзе ідзе не адмерна і не сістэмна. Як адзначыў старшыня Дзяржстандарта Віктар Назаранка, пытаннямі энергаашчады краіна ўзмоцнена займаецца ўжо больш за 10 гадоў. «Мы патрабуем ад дэпартамента, каб ён быў не толькі метадалагічным цэнтрам у гэтай справе, але і наглядным органам, як яго ўпаўнаважыла дзяржава», - падкрэсліў старшыня камітэта. У дэпартамента досыць функцый, каб весці жорсткі кантроль энэргаашчады. Гэта павінна быць сур'ёзная, цвёрдая і выразная структура, якая «не павінна ўпрошваць, пераконваць рабіць работу энергаашчады», вагары і прылады для гэтага ёсць, таму ёсць магчымасць давесці працу да рэальнага выніку, сказаў ён.

Віктар Назаранка таксама нагадаў аб патрэбе прасоўвання работы праектавання і будаўніцтва энэргаашчаднага жытла. Пакуль гэты сэктар яшчэ недастаткова актыўна задзейнічаны ў сферы энэргаашчады, трэба будзе правесці рэвізію будынкаў, дзе высокія цепластраты, трэба правесці рэнавацыі, адзначыў старшыня Дзяржстандарта.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках