19 красавiка 2024, Пятніца, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дамаск на лініі агню

22
Дамаск на лініі агню

Сірыйскія ўрадавыя войскі перайшлі ў контрнаступленне на ўскраінах Дамаска.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на відавочцаў з ліку мясцовых жыхароў.

Авіяцыя і артылерыя без перапынку наносяць ўдары па пазіцыях паўстанцаў на так званай Кальцавой аўтадарозе - галоўнай аўтамабільнай артэрыі горада, якая ахоплівае яго паўмесяцам - з захаду, поўдня і усходу. Узброеная апазіцыя двума днямі раней у ходзе свайго наступлення здолела знішчыць і/або захапіць амаль усе блок-пасты войска на гэтай дарозе, узяўшы горад у паўкола, піша lenta.ru.

Жорсткія баі ідуць таксама за кантроль над раёнам Джабар, які прымыкае да плошчы Абасідаў - самай вялікай у горадзе. Там жа знаходзіцца галоўны стадыён Дамаска, які зараз з'яўляецца адной з асноўных баз урадавых сіл.

Паводле ацэнак мясцовых жыхароў, інтэнсіўнасць сутыкненняў у апошнія дні істотна ўзрасла. Адзін з жыхароў горада ў інтэрв'ю агенцтву заявіў: «Гэта нейкае вар'яцтва. Яны ўсе з’ехалі з глузду!».

Як паведамлялася раней, паўстанцы распачалі шырокамаштабнае наступленне на сірыйскую сталіцу ў сераду 6 лютага. Падчас гэтай аперацыі ім удалося ўзяць пад свой кантроль усходнія і паўднёвыя прыгарады сталіцы.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках