28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю ліквідаваць не будуць

18
Мінгандлю ліквідаваць не будуць

Лукашэнка лічыць няправільнай прапанову скасаваць Міністэрства гандлю.

Замест гэтага ён настойвае на надзяленні Мінгандлю дадатковымі функцыямі. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на справаздачным агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Белкаапсаюза, паведамляе БелТА.

Дыктатар нагадаў пра рашэнне аптымізаваць колькасць дзяржорганаў і скараціць некаторыя з іх. У прыватнасці, прапаноўвалася ліквідаваць Міністэрства гандлю. Аднак Аляксандр Лукашэнка лічыць такі падыход няправільным.

«Мы сёння ўзнялі цэлы пласт праблем, якія не вырашаюцца на ўзроўні каардынацыі намаганняў, кантролю, арганізацыі гандлёвых працэсаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Хто гэтым займаецца? Міхаіл Іванавіч Русы? Так у яго ва ўрадзе тэматыка ад сельскай гаспадаркі да спажыўкааперацыі. Ён усё гэта не ахопіць. Так чаму б Міністэрства гандлю - дзяржаўны орган, не надзяліць гэтымі функцыямі: ад кантролю за коштаўтварэннем да арганізацыі, каардынацыі, працы асноўных гандлёвых сістэм».

Лукашэнка лічыць, што скарачэнне Міністэрства гандлю, дзе працуе не так ужо шмат людзей, надвор'я не зробіць. Ён перакананы, што неабходна ўзмацняць кантроль у сферы гандлю, дзе «сёння поўны разброд і хістанні».

«Давайце паглядзім, якімі функцыямі надзяліць Міністэрства гандлю, і галоўнае - гэта кантроль і арганізацыя гандлёвых сістэм (не толькі крамаў) - прыватных, дзяржаўных, спажыўкааперацыі», - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках