25 красавiка 2024, Чацвер, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі шпег асуджаны на 20 гадоў у Канадзе

30
Расейскі шпег асуджаны на 20 гадоў у Канадзе

Афіцэр вайскова-марской выведкі Канады Джэфры Пол Дылайл, які прызнаўся ў шпіянажы ў карысць Расеі, асуджаны на дваццаць гадоў турмы.

Акрамя гэтага, ён павінен выплаціць штраф амаль у 112 тысяч даляраў. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, такую пастанову вынес суддзя Пэтрык Кэран.

«Ён спакойна прапанаваў свае паслугі Расеі і прычыніў вялікую шкоду нацыянальным інтарэсам сваёй краіны, - адзначыў суддзя, агучваючы 8 лютага прысуд у Галіфаксе (правінцыя Новая Шатландыя). - Яму няма апраўдання».

Адбываць пакаранне Дылайл будзе з улікам тэрміну, ужо праведзенага ў турэмнай камеры. Гэта значыць, на волю ён зможа выйсці толькі праз 18,5 гадоў, піша NEWSru.com.

Тыдзень таму на заключных судовых слуханнях Кэран заслухаў апошнія аргументы следства і абароны. 41-гадоваму Джэфры Полу Дылайлу ставіліся ў віну ў віну перадача дзяржаўных сакрэтаў іншай краіне і злоўжыванне даверам з выкарыстаннем службовага становішча. Пракурорка Лін Декары зноў зачытала абвінаваўчыя высновы, падкрэсліўшы, што Дылайл меў доступ не толькі да закрытых баз звестак міністэрства абароны Канады, але і NATO. Ён перадаваў сакрэтныя матэрыялы з 6 ліпеня 2007 года да 13 студзеня 2012 года, калі яго арыштавалі. Атрымліваў за гэта штомесяц блізуя 3 тыс даляраў. «Ці згодныя Вы з выкладзенымі фактамі?», - Пацікавіўся судздзя ў афіцэра. «Так, Ваша мосць», - адказаў ён.

Адвакат Майк Тэйлар, у сваю чаргу, паспрабаваў запярэчыць сцвярджэнню следства, што ягоны падабаронны прычыніў «непапраўную шкоду» краіне. «Інфармацыя, якую перадаваў Дылайл, не ставіць пад пагрозу жыцці канадскіх вайскоўцаў», - заўважыў ён. Да таго ж, Дылайл прызнаў сваю віну ў кастрычніку мінулага года і спрыяў следству, зазначыў адвакат.

У чацвер увечары, размаўляючы з журналістамі, Тэйлар не стаў хаваць свайго здзіўлення з нагоды таго факту, што ніхто з канадскай выведкі, контрвыведкі або мінабароны не пажадаў сустрэцца з арыштаваным, каб высветліць, якія менавіта дакументы ён скапіяваў і пераслаў праз інтэрнэт у Расею.

Дылайл аж да сённяшняга дня лічыўся на службе і атрымліваў заробак у суме 5600 даляраў на месяц. Мінабароны заявіла пасля вынясення прысуду, што здраднік будзе пазбаўлены вайсковага рангу і выгнаны з ганьбай з ВМС.

Кэран, абдумваючы на працягу тыдня, як пакараць афіцэра, улічыў меркаванне пракуратуры. Дэкары намагала 20 гадоў турмы за перадачу сакрэтных матэрыялаў і 5 гадоў за злоўжыванне даверам, адзначыўшы, праўда, што не пярэчыць, калі меншы тэрмін будзе паглынуты вялікім. Яна таксама запатрабавала штраф - 111,8 тыс даляраў.

Адвакат Майк Тэйлар прасіў абмежаваць тэрмін турэмнага зняволення 10 гадамі.

Дылайл яшчэ на мінулым судовым пасяджэнні прынёс прабачэнні сваёй сям'і. «Я б хацеў вярнуцца ў мінуўшчыну, але гэта немагчыма», - сказаў ён.

Да 2010 года Дылайл працаваў у апараце начальніка выведкі ў Генштабе УС Канады. Пасля гэтага - у выведным цэнтры ВМС «Трыніці» ў Галіфаксе.

Згодна з копіямі пратаколаў допыту Дылайла ў паліцыі, ён сам прыйшоў у 2007 годзе ў расейскае пасольства ў Атаве. Як заявіў афіцэр, яго «падштурхнула на гэта разбітае сэрца» - яму здрадзіла жонка. «Я хацеў памерці, але не мог пакінуць маіх дзяцей (у яго іх чацвёра) адных, - падаюцца ў пратаколе словы Дылайла. - І тады я ўчыніў прафесійнае самагубства».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках