25 красавiка 2024, Чацвер, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Асіпенка: Не шкадую, што змагаўся разам з Аўтуховічам

7
Уладзімір Асіпенка: Не шкадую, што змагаўся разам з Аўтуховічам

Прадпрымальнік заяўляе аб патрэбе супрацьстаяць чыноўнікам-карупцыянерам.

Са слоў Уладзіміра Асіпенкі, тыя кіраўнікі падатковай службы Ваўкавыска, якіх яны з Мікалаем Аўтуховічам падазравалі ў карупцыі, атрымалі службовыя падвышэнні і працуюць да гэтага часу, паведамляе «Радыё Свабода».

«І ўсё ж асабіста я не шкадую, што мы з ім пачалі тую барацьбу з ваўкавыскімі карупцыянерамі ва ўладзе. Магчыма, дзейнічалі не тымі метадамі, але змагацца з гэтымі людзьмі трэба», - заявіў Уладзімір Асіпенка.

З ягоных слоў, з сённяшняга дня з яго павінны зняць судзімасць, але пакуль яму ніхто пра гэта не паведаміў.

Прадпрымальнікаў затрымалі і абвінавацілі ў падрыхтоўцы да тэракту, а потым асудзілі. Аўтуховіч за захоўванне 5 паляўнічых патронаў атрымаў 5 гадоў і 2 месяцы зняволення і да гэтага часу сядзіць у турме. Асіпенка як памагаты ў захаванні зброі быў асуджаны на 3 гады зняволення. Яму знялі год тэрміну паводле амністыі і вызвалілі ў канцы 2010 года.

Праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі прызналі Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенку палітвязнямі, якія пацярпелі за барацьбу з карупцыяй.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках