20 красавiка 2024, Субота, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі на мяжы з Польшчай

12
Чэргі на мяжы з Польшчай

9 лютага вялікія чэргі легкавога аўтатранспарту ўтварыліся на выезд з Беларусі ў Польшчу ў пунктах пропуску «Брузгі» і «Бераставіца».

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Паводле ягонай інфармацыі, беларускай стараной ужо прапушчана пад 60 аўтамабіляў у кожным пункце пропуску, ідзе афармленне на польскай старане, але рух вельмі павольны. Магчыма, мяркуюць у беларускай памежнай управе, гэта звязана з расчысткай дарог пасля снегападу, перадае БелаПАН.

Паводле звестак Дзяржпамежкамітэта на 11.00 9 лютага, у чарзе ў «Брузгах» на выезд у Польшчу знаходзілася прыкладна 250 легкавікоў, у «Бераставіцы» - 170.

Аляксандр Цішчанка звярнуўся да аўтаўладальнікаў, якія збіраюцца выязджаць днямі ў Польшчу, з заклікам ўлічваць сітуацыю, якая склалася, тым больш што зноў чакаюцца снегапады, і, магчыма, адмовіцца ад паездак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках