19 красавiка 2024, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крах на ЧС у біятлоне: Домрачава прыйшла 43-й.

82
Крах на ЧС у біятлоне: Домрачава прыйшла 43-й.

Дар'я Домрачава, дапусціўшы 5 пудлаў у спрынтарскай гонцы ў біятлоне на чэмпіянаце свету, што праходзіць у Чэхіі, фінішавала за межамі 40 лепшых спартовак.

На дыстанцыі 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі Дар'я Домрачава дапусціла 3 пудлы на «лежні» і яшчэ 2 разы спудлавала на «стойцы». Паказаўшы вынік 23 хв.1, 6 сек., Домрачава фінішавала за межамі 40 лепшых біятланістак, якія атрымліваюць балы ў залік Кубка свету і, заняўшы 43-е месца, саступіла 1 хв.59, 5 сек. пераможцы ўкраінцы Алене Підгрушнай, якая прайшла агнявыя рубяжы без пудлаў. Другой стала лідар агульнага заліку Кубка свету нарвежка Тура Бэргэр (6,4 сек.), Дапусціла 1 пудла, а замкнула прызавую тройцу ўкраінка Віта Семярэнка (без пудлаў; 22,8 сек.), паведамляе БелТА.

Украінка Алена Підгрушна паказала свой лепшы вынік у кар'еры. Раней вышэйшымі за яе дасягненні былі другія месцы на этапах цяперашняга Кубка свету ў італійскім Антхольцы (у гонцы пераследу) і ў шведскім Эстэрсундзе (у спрынце). На п'едэстал украінка ўзышла ўсяго трэці раз у кар'еры.

Для Дар'і Домрачавай сённяшняя гонка стала горшай ў гэтым сезоне. Праўда, беларуска з 522 набранымі баламі па-ранейшаму знаходзіцца на другім радку агульнага заліку Кубка свету. Але адставанне ад лідаркі ў барацьбе за вялікі Крыштальны глобус нарвежкі Туры Бэргэр (715 балаў) павялічылася ўжо да 193 балаў. Усутыч да Дар'і падабраліся і бліжэйшыя пераследніцы - Мірыям Гёснэр з Нямеччыны (509), Кайса Мякярайнэн з Фінляндыі (497), украінка Алена Підгрушна (483) і немка Андрэа Хэнкэль (480).

Чэмпіянат свету будзе доўжыцца да 17 лютага.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках