29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юшчанку вярнулі ў шэрагі «Нашай Украіны»

16
Юшчанку вярнулі ў шэрагі «Нашай Украіны»

Палітрада партыі «Наша Украіна» скасавала пастанову Кіеўскай гарадской арганізацыі аб выключэнні экс-прэзідэнта Віктара Юшчанкі з шэрагаў палітсілы.

«Мы (палітрада «Нашай Украіны») скасавалі пастанову Кіеўскай гарадской арганізацыі як тэндэнцыйную і супярэчную статуту партыі», - цытуе «Інтэрфакс» сябру палітрады Ірыну Ваннікаву.

Крыніца агенцтва паінфармавала, што з партыі звольнілі і кіраўніка Кіеўскай гарадской арганізацыі Бандарчука, які паведаміў аб выключэнні Юшчанкі. Прагаласавалі за гэта на пасяджэнні палітрады пад старшынствам Юшчанкі. Ваннікава таксама паведаміла, што «палітрада прыпыніла дзейнасць Кіеўскай гарадской арганізацыі да перарэгістрацыі і правядзення справаздачна-выбарчай канферэнцыі 16 сакавіка гэтага года». Акрамя таго, на пасяджэнні палітрады была прынятая пастанова стварыць аргкамітэт для правядзення перарэгістрацыі партыі.

Некалькімі гадзінамі раней Кіеўская гарадская арганізацыя партыі «Наша Украіна» выключыла Юшчанку з партыі за спрыянне ўладам. Кіраўнік палітрады Сяргей Бандарчук заявіў, што пасля выключэння з шэрагаў партыі Юшчанка не з'яўляецца яе лідарам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках