23 красавiка 2024, aўторак, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля дэвальвацыі Мясніковіч сыдзе ў адстаўку

157
Пасля дэвальвацыі Мясніковіч сыдзе ў адстаўку

Лукашэнка заявіў, што паўтор жаласнага стану эканомікі 2012 года будзе азначаць для ўрада неадкладную адстаўку.

Пра гэта ён заявіў сёння, выступаючы на пасяджэнні Савета Міністраў, прысвечаным вынікам сітуацыі ў эканоміцы за 2012 год і задачам на 2013 год, перадае БелТА.

«Сітуацыя, якая ў нас склалася ў мінулым годзе, катэгарычна недапушчальная ў гэтым годзе! - падкрэсліў кіраўнік. - Паўтор мінулага года будзе азначаць неадкладную адстаўку ўрада!».

Лукашэнка падкрэсліў, што ў 2013 годзе, вырашальным для пяцігодкі, «важна вызначыцца і, вызначыўшыся, папрацаваць так, каб праз два - два з паловай гады, калі мы збярэмся перад усім народам на Усебеларускі народны сход, не так было сорамна».

Ён таксама раскрытыкаваў працу ўрада па пашырэнні рынкаў збыту беларускай прадукцыі, параўнаўшы яе з імітацыяй бурнай працы.

Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць у 2013 годзе рост экспарту да $60 млрд., што на $8 млрд. (ці больш чым на 15%) вышэй паказчыкаў 2012-га года.

«Нарошчванне экспарту - галоўны фактар аднаўлення высокіх тэмпаў эканамічнага росту, а таксама заклад макраэканамічнай стабільнасці ва ўмовах пікавых выплат па знешнім абавязку», - падкрэсліў кіраўнік.

«Я ўжо стаміўся гаварыць пра неабходнасць пашырэння рынкаў збыту беларускай прадукцыі, - сказаў ён, звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння. - Вашы дзеянні ў гэтым напрамку падобныя на імітацыю бурнай працы».

Падчас пасяджэння Лукашэнка таксама заявіў, што лічыць адной з ключавых задач для банкаўскай сістэмы краіны збліжэнне адсоткавых ставак па крэдытах у нацыянальнай і замежнай валютах.

«Для нармальнай гаспадарчай дзейнасці арганізацый і забеспячэння пашыранага ўзнаўлення банкаўская сістэма павінна вырашыць ключавую задачу збліжэння адсоткавых ставак па крэдытах у нацыянальнай і замежнай валютах. На сённяшні дзень стаўкі па крэдытах у беларускіх рублях з'яўляюцца непад'ёмнымі для прадпрыемстваў. У той жа час усе бачаць, што банкі ў гэтай сітуацыі далёка не бядуюць. Прыйшла пара павярнуць банкаўскую сістэму тварам да эканомікі», - сказаў дыктатар.

Гаворачы пра інфляцыю, Лукашэнка запатрабаваў ад урада «спыніць вольніцу ў коштаўтварэнні і прыняць энергічныя меры для стрымлівання інфляцыі».

«Я патрабую спыніць вольніцу ў коштаўтварэнні. Няма такой неабходнасці. Ураду і Нацыянальнаму банку трэба больш эфектыўна ажыццяўляць коштавае рэгуляванне», - падкрэсліў ён.

Падымаючы пытанне аб прыватызацыі, ён заявіў пра недапушчальнасць апаратнай прыватызацыі.

«Чыноўніцкай або апаратнай прыватызацыі ў нас не будзе. Як не будзе і келейных продажаў асобным буйным бізнесменам. І на гэтым у размовах пра прыватызацыю ставім кропку», - сказаў кіраўнік.

Лукашэнка падкрэсліў, што яго падыходы да прыватызацыі застаюцца нязменнымі. «Мы можам прадаць любы аб'ект, але каманейшчыны з продажам не будзе. Прынцып вядомы: хочаш купіць - плаці поўны кошт і яшчэ вазьмі абавязацельствы ўкласці грошы ў вытворчасць, захаваць працоўныя месцы, забяспечыць людзям дастойную заработную плату і рост паступленняў падаткаў у бюджэт», - сказаў ён.

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках