19 красавiка 2024, Пятніца, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгожа жыць не забароніш

146
Прыгожа жыць не забароніш

Віцебскія чыноўнікі замовілі таніраваны мікрааўтобус за $85 тысяч.

Заяўка на куплю аўтамабіля размешчаная аблвыканкамам на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры коштаў, піша onliner.by.

Дзесяцімесны аўтамабіль у базавай камплектацыі каштуе ў афіцыйнага дылера ў Беларусі $67,7 тыс. Аднак у пакеце дакументаў маецца прыстойны спіс дадатковых опцый, які павялічвае кошт мікрааўтобуса прыкладна да $85 тыс.

У лік неабходных для Віцебскага гарвыканкаму опцый аўтамабіля ўваходзяць: цёмнае таніраванае шкло privacy у салоне, электрапрывад ссоўных дзвярэй справа з дажымам, 3-занальны кандыцыянер «Кліматронік», рашотка радыятара з храмаванымі ўстаўкамі, Bi-Xenon, шматфункцыянальнае скураное рулявое кола з пераключацелямі для кіравання радыё і мабільным тэлефонам, скураная дзяржальня рычага пераключэння перадач і стаянкавага тормазу, выкананне для тых, хто паліць - прыпальвальнік і попельніцы.

Крыніца фінансавання пакупкі - абласны бюджэт.

Прыём прапаноў на выкананне заяўкі ажыццяўляецца з 7 па 27 сакавіка, а самі таргі пройдуць 4 красавіка.

Напісаць каментар 146

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках