19 красавiка 2024, Пятніца, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская гімнастка ўзяла «золата» ў Ізраілі

23
Беларуская гімнастка ўзяла «золата» ў Ізраілі

Лідэр зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы сярод «асобніц» Меліта Станюта на турніры ў Халоне заваявала 1 золата і 2 срэбра ў фіналах асобных практыкаванняў.

Залаты медаль Меліта Станюта выйграла ў практыкаванні з абручом, набраўшы 17,383 бала. У практыкаванні з булавамі беларуская грацыя была другой (17,517), саступіўшы толькі ўкраінцы Аліне Максіменка (17,567). Другую сярэбраную ўзнагароду Меліціна Станюта здолела заваяваць ў практыкаванні са стужкай (17,300). У гэтым відзе яе апярэдзіла расеянка Марыя Цітова (17,567), паведамляе БелТА.

Паспяховае выступленне ў трох з чатырох практыкаванняў індывідуальнага шматбор'я тым не менш не дазволіла Меліціне Станюце заваяваць узнагароду ў гэтым відзе. Яна стала чацвёртай з вынікам 66,233 бала. Перамагла тут прадстаўніца Расеі Маргарыта Мамун (69,950), на другім месцы балгарская спартсменка Сільвія Міцева (66,817), на трэцім гімнастка з Ізраіля Вікторыя Філаноўскі (66, 450).

Турнір Гран-пры ў Халоне для Меліты Станюты стаў дэбютным у 2013 годзе. На першым этапе (Кубку Газпрам), які завяршыўся ў Маскве 3 сакавіка, яна не выступала. На працягу года Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (ФІЖ) правядзе яшчэ некалькі аналагічных этапаў для дарослых спартсменак ў Францыі, Іспаніі, Чэхіі і фінал у сталіцы Германіі - Берліне.

Тры медалі ў Халоне заваявала таксама беларуска Анастасія Рыбакова сярод прэ-юніёрак (спартсменак 1999 нараджэння і малодшых), якая выступала ў міжнародных спаборніцтвах, якія адбыліся ў рамках другога этапа Гран-пры 2013 па мастацкай гімнастыцы. Сярэбраная ўзнагарода ёй дасталася ў практыкаванні з мячом, а дзве бронзавыя пры выхадах на дыван спачатку з абручом, а затым з булавамі.

У гэтым жа турніры ў юніёрак (1996 год нараджэння і маладзейшыя), якія вызначалі пераможцу ў індывідуальным мнагабор'і па суме двух практыкаванняў з абручом і мячом, беларуска Ганна Бажко набрала трэцюю суму - 28,200 бала (14,500 - абруч, 13,700 - мяч), прапусціўшы наперад расіянак Юлію Бравікову 29,650 бала (1) і Карыну Кацюхіну 28,700 бала (2). У сеніёрак (1995 год нараджэння і старэйшыя) па суме практыкаванняў з абручом і мячом прадстаўніца Беларусі Кацярына Галкіна стала другой - 33,100 бала (17,550 - абруч, 15,550 - мяч), а Арына Шарапа набрала пятую суму - 31,300 бала (15,500 - абруч, 15,800 - мяч). Першынствавала ў гэтай узроставай катэгорыі Яна Кудраўцава з Расеі, у якой 33,350 бала.

У «Гран-пры «Халон-2013» і міжнародных спаборніцтвах сеніёрак і юніёрак па мастацкай гімнастыцы прынялі ўдзел амаль 250 вядучых спартсменак больш чым з 20 краін свету: Аўстрыі, Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Ізраіля, Іспаніі, Італіі, Казахстана, Кіпра, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расеі, Славакіі, Узбекістана, Фінляндыі і Чэхіі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках