29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада 13-га склікання збярэцца ў Дзень Канстытуцыі

10
Вярхоўная Рада 13-га склікання збярэцца ў Дзень Канстытуцыі

Дэпутаты апошняга легітымнага беларускага парламента правядуць сустрэчу ў Менску 15 сакавіка.

Як паведаміў сайту charter97.org адзін з арганізатараў мерапрыемства, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі і дэпутат Вярхоўнай Рады 13-га склікання Анатоль Лябедзька, галоўным пунктам яго парадку стане барацьба з «ценявой прыватызацыяй», якая пачынаецца ў Беларусі.

«Калі мы цяпер не будзем рэагаваць на планы ўрада ў сферы эканомікі, то праз год прачнемся ўжо ў іншай краіне. Улады рыхтуюцца да распродажу ўласнасці, што прывядзе да поўнай страты суверэнітэту. Найбуйнейшыя беларускія прадпрыемствы будуць належаць расейскім алігархам, кітайскаму і арабскаму бізнэсу, а таксама «сем'ям» Лукашэнкі і набліжаных да яго чыноўнікаў. Процідзеянне незаконнай ценявой прыватызацыі - галоўная задача нашай сустрэчы», - сказаў Анатоль Лябедзька.

Палітык упэўнены, што да голасу апошняга легітымнага парламента будуць абавязаныя прыслухацца і міжнародная супольнасць і беларускія ўлады.

«Наша задача - папярэдзіць пра незаконнасць здзелак па продажу беларускай уласнасці, учыненых без публічнага абмеркавання. Таксама мы хочам нагадаць пра тое, што новы дэмакратычны ўрад краіны перагледзіць іх вынікі», - заявіў лідэр АГП.

Палітык распавёў, што на сустрэчу запрасілі ўсіх дэпутатаў Вярхоўнай Рады 13-га склікання, якія не ўвайшлі ў склад незаконнай «палаткі». Пры гэтым, ён нагадаў, што часткі з іх ужо няма ў жывых, а некалькі чалавек знаходзяцца за мяжой.

Сустрэча пройдзе на сядзібе Партыі БНФ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках