25 красавiка 2024, Чацвер, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Участкі выстаўляюць на продаж па шалёных коштах

25
Участкі выстаўляюць на продаж па шалёных коштах

Менскі райвыканкам хоча добра зарабіць на продажы зямельных участкаў.

Інакш як растлумачыць, што на аўкцыён, які павінен прайсці 5 красавіка, зноў выстаўлены ўчастак у Бараўлянах за 600 мільёнаў беларускіх рублёў. У пераліку на даляры - гэта амаль 70 тысяч «зялёных». 22 лютага гэты ўчастак ужо выстаўляўся на таргі. Але лот не праводзіўся, таму што не знайшлося ніводнага заяўніка. Нават нягледзячы на тое, што да ўчастку падведзеныя ўсе камунікацыі, якія жадаюць яго набыць не было, піша «Народная воля».

Тым не менш сельскі савет плануе яго зноў выставіць на таргі 5 красавіка. І ўсё па тым жа кошце - 600 мільёнаў рублёў.

Дарэчы, на аўкцыёне будзе прадстаўлены яшчэ адзін зямельны ўчастак па такім жа кошце. Ён размешчаны таксама ў элітным прыгарадзе Менска - у Раўбічах, да ўчастка падведзеныя камунікацыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках