29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Любанскім раёне знайшлі 130 гектараў нязжатай кукурузы

83
У Любанскім раёне знайшлі 130 гектараў нязжатай кукурузы

Камітэт дзяржкантролю выявіў нязжатыя ўвосень пасевы кукурузы.

Праверыўшы факты, выкладзеныя ў звароце, спецыялісты Камітэта дзяржкантролю Менскай вобласці пераканаліся ў тым, што на палях Любанскага раёна стаіць больш за 130 га нязжатай кукурузы. Так, у ААТ «Чырвоная змена» на 28 лютага гэтага года не было зжата 9 га кукурузы, ААТ «Юркавічы» - 14 га, ААТ «БВА» - 75 га, КСУП «Эксперыментальная база «Любанская»- 36 га, паведамляе БелТА.

Пасля вынікаў разгляду звароту Менскаму аблвыканкаму прапанавана забяспечыць абследаванне нязжатых плошчаў на прадмет іх прыдатнасці да збору, а вінаватых у тым, што вырашчаны ўраджай не трапіў у засекі - прыцягнуць да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках