Рэйсы з аэрапорта «Мінск» зноў затрымліваюцца
9- 16.03.2013, 15:33
У нацыянальным аэрапорце «Мінск» абвясцілі аб затрымцы шэрагу рэйсаў.
Вылет самалёта «Белавія» у Варшаву замест 14.40 адбудзецца а 17.00, а ў Гановэр - а 19.00 замест 14.50. Затрыманыя таксама рэйсы да Франкфурта, Ларнакі, Стамбула і Санкт-Пецярбурга. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце аэрапорта.
Акрамя таго, затрымліваецца прылёт самалётаў з іншых гарадоў у Менск.
Нагадаем, аэрапорт быў заблакаваны амаль суткі. Рэйсы касаваліся альбо адпраўляліся ў рэгіянальныя аэрапорты.
Сёння раніцай стала вядома аб тым, што нацыянальны аэрапорт аднавіў працу.