24 красавiка 2024, Серада, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскія крамы не могуць давезці хлеб і малако

39
У менскія крамы не могуць давезці хлеб і малако

Хлеб, малако ды іншыя прадукты, што хутка псуюцца не завозяцца ў суботу, 16 сакавіка, у шэраг менскіх крамаў праз снегавыя сумёты на дарогах.

Завезеныя да снегападу малочныя ды іншыя прадукты хутка раскупляюцца, у многіх гандлёвых аб'ектах, з назіранняў карэспандэнтаў «Інтэрфакса», паліцы ўжо апусцелі.

«Малака і хлеба няма. Сёння гэтак ва ўсіх менскіх крамах. Аўтамабілі не могуць даехаць, калі сітуацыя зменіцца, не ведаем», - пракаментавалі недахоп прадуктаў першай неабходнасці супрацоўнікі адной з крам Заводскага раёна сталіцы.

З гэтай праблемай аб'екты гандлю сутыкнуліся яшчэ ў першы дзень анамальнага снегападу. 15 сакавіка адсутнасць свежых паставак малочных і мясных прадуктаў адзначалі работнікі гандлёвых аб'ектаў на Камароўскім рынку.

У транспартных кампаніях пацвярджаюць праблемы з дастаўкай грузаў у гандлёвыя аб'екты, адзначаючы, што тэрміны іх развязання залежаць цяпер выключна ад камунальных службаў, занятых на расчыстцы дарог і вуліц ад снегу.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках