29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аэрапорт яшчэ не расчысцілі

6
Аэрапорт яшчэ не расчысцілі

Аэрапорт «Мінск», аднаўленне палётаў у якім пачалося ў суботу раніцай, працуе з істотнымі перапынкамі.

Праз складаныя метэаралагічныя варункі аэрапорт не адпраўляў і не прымаў самалёты амаль суткі.

Афіцыйны сайт аэрапорта інфармуе аб тым, што затрыманыя прылёты як мінімум 14 рэйсаў - з Масквы, Тэгерана, Кіева, Стакгольма, Прагі, Барсэлоны.

Таксама затрымліваюцца вылеты рэйсаў з Менска. Адкладаюцца рэйсы ў Варшаву і Гановэр, скасаваны рэйс у Рыгу.

Намеснік генеральнага дырэктара беларускай авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец пацвердзіў РИА «Новости» інфармацыю пра тое, што практычна ўсе рэйсы адлятаюць з Менска са спазненнем. Шмат у чым, паводле ягоных слоў, гэта звязана з тым, што пасля заканчэння снегападу неабходна было правесці работы для расчысткі аэрапорта.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках